Друкаваць гэтую старонку
Серада, 25 Сакавік 2026

Пётр Сарапеня. Гісторыя аднаго фотаздымка і аднаго лёсу

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

На гэтым фотаздымку, зробленым падчас святкавання Дня Волі ў Мінску у 1996 годзе – 52-гадовы жыхар Віцебска Пётр Сарапеня. І таблічку з надпісам “Віцебск” ён зрабіў адмыслова і прывёз сабой на ўрачыстае шэсце.

Пётр Сарапеня паходзіў з Шуміліншчыны, быў адным з першых сябраў БНФ “Адраджэнне” ў Віцебску, працаваў інжынерам-будаўніком. У 1989 годзе стаў дэлегатам  Устаноўчага З’езду БНФ “Адраджэньне” ў Вільні. Пазней увайшоў у шэрагі Кансерватыўна-Хрысціянскай парты БНФ, кіраваў адной з рэгіянальных структур. Неаднаразова спрабаваў ініцыяваць святкаванні Дня Волі ў Віцебску, але атрымліваў адмовы ад уладаў на свае заяўкі (увогуле ў Віцебску з 1998 года прыватныя асобы не атрымалі ніводнага дазволу на правядзення масавых акцый).

У апошнія гады жыцця актывіст займаўся аднаўленнем гістарычнай памяці пра сталінскія рэпрэсіі, быў удзельнікам ініцыятыўнай групы “Хайсы – віцебскія Курапаты”, якая займалася  ўшанавання памяці ахвяраў сталінізму. У лепшы свет Пётр Сарапеня пайшоў 8 ліпеня 2000 года.

Алег Рыжоў