Непасрэднай падставай для затрымання стала тое, што хлопец “размяшчаў у сацсетках партрэты Адольфа Гітлера з мэтай гераізацыі яго асобы” і пакідаў каментары “аб прычыненні шкоды ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, бо лічыў, што ў іх дзеяннях не было подзвіга”. Паводле словаў прадстаўніка ведамства, следчыя органы распачалі крымінальную справу за “дзеянні, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы”.
Затрыманне праводзілі ўзброеныя супрацоўнікі спецназу і ГУБАЗіК. Па інфармацыі Telegram-канала, затрымальны ўжо дае прызнальныя паказанні.
Згадкі пра "нацыяналістычныя і пратэстныя погляды" ў сувязі з абвінавачаннямі за "рэабілітацыю нацызму" або "распальванне варожасці" ў грамадстве становяцца небяспечнай тэндэнцыяй. Гэты прыем сілавыя структуры выкарыстоўваюць для ачарнення апазіцыйных актывістаў - фармуюць грамадскае меркаванне, каб іх успрымалі яшчэ і як "нашчадкаў і паслядоўнікаў" нацысцкай ідэалогіі.
Антон Чырвоны