Прэзідэнта Францыі ён называе "гельским петухом", Літву і Латвію - краінамі "победившей русофобии и оголтелой ненависти ко всему советскому", апазіцыйных палітыкаў - "крысами" і "оппозиционными дырократами". Таксама Святаслаў Міхайлаў пагражае наступствамі тым, хто ўзяў удзел у выбарах у Каардынацыйную раду, ад "доблестных силовиков" і сцвярджае, што "беглыя" - гэта не ахвяры палітычных рэпрэсій, а крымінальнікі - забойцы, рабаўнікі і распаўсюднікі наркотыкаў, якіх цяпер масава дэпартуюць.
Такі "журналістскі" стыль у Беларусі цяпер толькі вітаецца. Журы нацыянальнага конкурсу “Золотая литера» абвясціла Святаслава Міхайлава пераможцам у намінацыі "Лучший сетевой проект областных, региональных СМИ".
Але! Учора Telegram-канал "Витебск, я гуляю/Новости Витебска" заўважыў у рэпостах праекта Святаслава Міхайлава ролік выдання "Зеркало", абвешчанага ў Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем". Такое па беларускім заканадаўстве кваліфікуецца як "спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці" і распаўсюд "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі". Назаўтра пасля гэтай згадкі відэаролік быў выдалены. Падобна, Святаслаў Міхайлаў праглядае не толькі дзяржаўную прэсу, але цішком - і "экстрэмісцкую інфармацыйную прадукцыю.
Святлана Макаева