Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 12 Чэрвень 2026

Суды Мёрскага і Вушацкага раёнаў, а таксама суд Чыгуначнага раёна Віцебска – рэкардсмены ў прызнанні інтэрнэт-рэсурсаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Паводле звестак за апошнія 6 гадоў – з тое пары, як пачаў фармавацца Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў -  пракуратуры і суды гэтых раёнаў праявілі найбольшы імпэт у пошуках  “экстрэмізму”. Нагадваем, што пракуратуры займаюцца пошукам “экстрэмісцкіх” інтэрнэт-рэсурсаў без увагі тэрытарыяльнасці: паміж імі ідзе адмысловае спаборніцтва выключна па колькасці зноўдзенага “шкоднага” кантэнту. На кожны так рэсурс складаецца прадстаўленне, якое перадаюць у суд. І суды ў абсалютнай большасці выпадкаў проста зацвярджаюць меркаванне пракуратуры, абвяшчаючы сайты, каналы, і  акаўнты ў сацсетках “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй”.

БЕЛСАТ прыводзіць наступную статыстыку, параўноўваючы колькасць “экстрэмісцкіх” пастановаў з колькасцю насельніцтва. Паводле яе, на 10 000 жыхароў раёна
- суды Мёрскага і Вушацкага раёнаў вынеслі па 20-30 пастановаў: Вушацкі суд- 28,24; Мёрскі суд - 21,03. Вынік суда Чыгуначнага раёна Віцебска - 24,27.
Для параўнання: суды  Расонскага, Шаркаўшчынскага, Чашніцкага і Лёзненскага раёнаў – па 10-20 пастаноў.

Што тычыцца абласнога цэнтра, то агулам па трох раёгах Віцебска суды вынеслі 8,13 пастановы на 10 000 гараджан. Гэта другое  месца сярод іншых абласных цэнтраў Беларусі  (пасля Брэста).

Найменшую колькасць пастановаў пра прызнанне інтэрнэт-рэсурсаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” вынес суд Віцебскага раёна: менш як 1 пастанова на 10 000 жыхароў.

Вольга Разуваева