Друкаваць гэтую старонку
Субота, 13 Чэрвень 2026

Яшчэ на двух “экстрэмістаў” з Віцебшчыны стала болей

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

12 чэрвеня на сайце МУС абнавілі пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. Ен папоўніўся адразу на 40 чалавек.

Адно з новых прозвішчаў – Аляксандр Каваленка, жыхар вёскі Ярава Пастаўскага раёна, грамадзянін Украіны. Віцебскі абласны суд прызнаў яго вінаватым паводле  частак 1 і 2 арт. 361-4 КК РБ (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Паводле інфармацыі на сайце медамства, 38-гадовы мужчына ўжо адбывае пакаранне.

Яшчэ адно прозвішча з абноўленага спіса “экстрэмістаў” – Павед Давідовіч. Гэта 41-гадовы жыхар Полацка. Мясцовы суд (Полацкага раёна і г.Полацка) пакараў мужчыну  зняволеннем за абразу Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт.368 КК РБ. У “экстрэмісцкім” спісе пазначана, што ён таксама ўжо адбывае пакаранне.  

Інтэрнэт-рэсурс “Витебск, я гуляю! | Новости Витебска” падлічыў, што на дадзены момант больш за 70 жыхароў Віцебшчыны асуджаны з абразу Лукашэнкі. Падлікі праводзіліся паводле інфармацыі ў тым самым пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, на сайце МУС. Паводле гэтага пераліку, з асуджаных паводле арт.368 КК РБ
34 чалавекі – жыхары Віцебска і Віцебскага раёна;
11 чалавек – з Оршы і Аршанскага раёна;
ужо 10 – з Полацка і Полацкага раёна.

Раман Пятроўскі