Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 18 Чэрвень 2026

У Віцебску адзначаць пачатак Вялікай Айчыннай вайны вялікім канцэртам а 4-й раніцы

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Канцэрт запланаваны ў Летнім амфітэатры – на пляцоўцы, дзе традыцыйна адбываюцца мерапрыемствы Славянскага базару. Сярод выступоўцаў – самадзейныя і прафесійныя артысты  з Віцебска, а ў якасці пачэсных гасцей запрошаны расейскія выканаўцы Зара і Аскар Абдразакаў. Абодва вядомыя падтрымкай Пуціна і нападу РФ на Украіну ў 2022 годзе.

У прыватнасці, Зара, заслужаная артыстка Расіі, рэгулярна выступае  для  перад удзельнікамі вайны на баку РФ, наведвае пункты адбору кантрактнікаў і г.д. Што да тэмы Вялікай Айчыннай вайны, то спявачка заклікае спяваць і папулярызаваць песні тых часоў, больш вывучаць у школе ваеннай літаратуры, трансляваць савецкія фільмы і г.д.

Аскар Абдразакаў – оперный спявак родам з Уфы, ён рэгулярна ездзіць з выступамі на акупаваныя тэрыторыі Украіны, адкрыта падтрымлівае палітыку Пуціна. Ен узнагароджаны медалём Міністэрства абароны РФ «За веру и служение Отечеству».

Віцяблян запрашаюць на выступ расейскій артыстаў, якія адкрыта падтрымліваюць вайсковую агрэсію, “вялікімі сем’ямі разам з дзецьмі”. Пры гэтым у абвестцы пра канцэрт “Пульс памяці” паведамляецца, што ўваход будзе па запрашальных білетах. Іх ужо распаўсюджваюць па віцебскіх прадпрыемствах і арганізацыях, каб стварыць эфект масавасці і “народнай еднасці” а 4-й раніцы.

Алег Раманоўскі