У сацсетках з'явіліся здымкі, зробленыя падчас рэстаўрацыі на кальцавой развязцы. Мясцовыя жыхары памятаюць, што тут здаўна стаяў на пастаменце танк Т-34. Сёлета яго чарговы раз адвозіл на рэканструкцыю.
Гэты танк прапаноўвалі зрабіць цэнтральным аб'ектам развязкі, калі ў 2022 годзе загаварылі пра неабходнасці рэканструкцыі. Зрэшты, была і яшчэ адна прапанова: усталяваць у гэтым месцы не танк, а крыж Еўфрасінні Полацкай. Але нават у другой прапанове танк пакідалі - не ў цэнтры, а збоку. Да слова, многім не спадабалася ні адна ідэя, ні другая. Людзі выказвалі свае прапановы, але на іх улады ўвогуле ніяк не рэагавалі.
Дагэтуль палачанам так і не паведамілі, які ж з двух варыянтаў урэшце абралі. Але флагшток не быў прадугледжаны ні ў адным, ні ў другім.
Міхась Хмара