Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 23 Чэрвень 2026

Падчас сёлетняга “Славянскага базару ў Віцебску” міліцыя чакае беспрэцэдэнтных парушэнняў грамадскага парадку?

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

23 і 24 чэрвеня ў горадзе праходзяць мерапрыемствы па праверцы гатоўнасці структур МУС для забеспячэння грамадскага парадку ў дні фестываля. Гараджан папярэдзілі, што ў цэнтры горада з’явіцца вайсковая тэхніка, а ў раёне Летняга амфітэатру – галоўнай фестывальнай пляцоўкі – будзе чуваць выбухі і страляніну. Тэлеграм-канал «МВД Беларуси» папярэджвае гараджан, што пакуль  хвалявацца не варта.

У мінулыя гады нічога падобнага напярэдадні “Славянскага базару” у горадзе не праводзілася. Праходзілі хіба што міліцэйскія нарады, а таксама нарады з удзелам адказных службаў – хуткай дапамогі, МНС і іншых.

У фестывальныя дні “для аховы грамадзян” для сапрацоўнікаў МУС уводзілі ўзмоцнены рэжым працы, у Віцебск сцягвалі ўсе міліцэйскія сілы вобласці, а то і прывозілі міліцыянтаў з іншых рэгіёнаў. Па горадзе ставілі “рамкі” і пільна правяралі ўсіх, хто заходзіць у зоны канцэртаў або іншых актыўнасцяў. Праз газеты віцяблян і гасцей града папярэджвалі, з чым у гэтыя зоны не прапусцяць – забаранялася мець пры сабе шкляныя бутэлькі з вадкасцямі, “незарэгістраваную сімволіку” і гэтак далей.

Найбольш пільна міліцыя працавала ў дзень адкрыцця фестывалю - перад і падчас прыезду ў Віцебск Аляксандра Лукашэнкі, які традыцыйна наведвае Віцебск у пачатку "Славянскага базару".

Але пра гатоўнасць вайсковай тэхнікі дагэтуль ніколі не вялося.

Юрый Нагібалаў