Найчасцей выканаўцы абіраюць дзве песні віцебскага аўтара – “Я дочь героя” і “Я буду ангелом твоим».
Пісаць «ідэйныя» творы Павел Агееў спрабаваў і на беларускую тэматыку. На яго старонках ёсць песні, прысвечаныя, да прыкладу супрацоўнікам Дэпартаменту аховы. А таксама відэавіншаванні з прафесійнымі святамі прадстаўнікоў МУС і КДБ. Аляксандр Лукашэнка таксама не аднойчы быў героем песень Паўла Агеева, асабліва падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Ёсць у яго і песня, прысвечаная дзяржаўным гербу і сцягу. Зусім нядаўна аўтар выклаў свой твор, напісаны пачатку Вялікай Айчыннай вайны – дата 22 чэрвеня сёлета шырока адзначалася ў Беларусі.
Даволі рэдка, але часам Агееў і сам выступае са сваімі песнямі. Да прыкладу, летась на конкурсе аўтарскай песні і паэзіі "Песні сунічных бароў", які праводзіцца ў Лёзне, ен выконваў песню «Забыла, видно, та Европа». У ёй паўтараюцца зацертыя ідэалагічныя штампы пра захаванне гістарычнай памяці і «здраду» гэтай памяці з боку суседзяў – еўрапейскіх краін.
Раскруткай сваёй творчасці аўтар займаецца сам - з дапамогай прамацыйных ролікаў на сваіх старонках. Але ў беларускіх выканаўцаў песні Паўла Агеева не надта карыстаюцца попытам, нягледзячы на ўсе старанні адпавядаць ідэалагічнаму вектару.
Ігар Грыгор'еў