Да прыкладу, журналістка абвяшчае, што ў суседняй Літве : “В 2025 году около 653 000 человек жили за чертой бедности, а 202 000 – за чертой абсолютной бедности. Статистический показатель риска бедности в минувшем году равнялся 22,6 % от всего населения”.
Але “забывае ” дадаць, што “рызыка беднасці” – гэта калі штомесячны прыбытак чалавека складае менш за 616 еўра €/месяц , а паказнік “абсалютнай беднасці” – прыбытак, меншы за 446 €/месяц.
Тут будзе дарэчы звярнуцца да заробкаў у Гарадоцкім раёне. Так, у адпаведнасці з апісаннем вакансій дзяржаўнай службы занятасці, кіроўцу аўтамабіля на гарадоцкай птушкафабрыцы абяцаюць плаціць 858-1000 руб. ( 262,47 - 305,91 €/месяц), прыкладна столькі ж - 883-1008 руб. - атрымае санітарка ў раённай бальніцы, а электраманцёр у той самай ЦРБ атрымае яшчэ меней - 858 – 970 руб. ( 262,47 - 296,74 €/месяц). Усё гэта – заробкі, якія пакідаюць чалавека далёка за рысай беднасці па літоўскіх мерках!
Трошкі большы заробак у медсястры або фельчара - 1 296 – 1 855 руб ( 396,46 - 567,47 €/месяц). А вось у турыстычна-аздараўленчы комплекс “Лосвіда” запрашаюць на працу юрысконсульта з вышэйшай адукацыяй на заробак 1000- 1500 руб. столькі ж там гатовы плаціць начальніку службы, таксама з вышэйшай адукацыяй ( 305,91 - 458,87 €/месяц), Нагадаем, нават да паказніка “рызыка беднасці” такі заробак не дацягвае!
Але аб’ектыўная эканамічная карціна ў сваім рэгіёне журналістку не турбуе. Для яе галоўнае – шляхам няхітрых маніпуляцый з лічбамі стварыць у чытачоў уражанне, як кепска жывецца людзям у найбліжэйшых еўрапейскіх краінах і як добра (нібыта!) у Беларусі.
Аксана Ванільковіч