Міліцэйскі Тэлеграм-канал сцвярджае, што сродкі на знак з арлом (фота 1) сабраныя за кошт ахвяраванняў супрацоўнікаў АМАПу, і што яны ж правялі добраўпарадкаванне навакольнай тэрыторыі. Толькі вось дакладнага адраса, дзе з’явіўся новы сімвалічны аб’ект, не паведамляецца. І гэта спараджае дадатковыя пытанні, што да працэса ўслаўлення структуры, вядомай у Беларусі не “мужнасцю, адвагай і зоркасцю”, а неапраўданай агрэсіяй, як выразна засведчылі падзеі 2020-га году.
Аднак справа ў тым, што ў лістападзе 2018 году ў Віцебску ўжо адкрывалі адзін памятны знак у гонар АМАПу. І таксама з выявай драпежнай птушкі – беркута, якога АМАПаўцы лічаць сваім сімвалам. Стэлу з беркутам, усталяваную каля будынка, дзе базуецца віцебскі АМАП, стварыў мясцовы скульптар Сяргей Сотнікаў.
Навошта цяпер у Віцебску спатрэбіўся яшчэ адзін памятны знак падобнага кшталту?
Сяргей Паўлоўскі