Паглядзець відэаролік можна ТУТ.
Вячаслаў Лазараў – відэааператар тэлеканала “Белсат”, асуджаны паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) да 5 з паловай гадоў зняволення. 11 верасня 2025 года быў датэрмінова вызвалены і прымусова перамешчаны за межы Беларусі.
Уладзіслаў Макавецкі быў асуджаны паводле арт. 364 Крымінальнага кодэкса ( Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), інцыдэнт адбыўся падчас аднаго з мірных маршаў пратэсту ў 2020 годзе. Ен цалкам адбыў прысуджаны тэрмін.