Згадаць хіба, як зусім нядаўна “беглых” крытыкаваў Святаслаў Міхайлаў, аглядальнік газеты «Витебские вести», у сваім відэаблогу «Вести не молчат». Але зараз тэмы ягоных відэаролікаў ужо не закранаюць тых, хто быў вымушаны з’ехаць з Беларусі. “ Зачем глава ЦРУ прилетел в Москву? / США экстренно остановили удары Киева!”, “ Европа ставит жесткий ультиматум! Куда исчезли миллионы из бюджета?”, “Водный апокалипсис Европы и фашизм в Германии/Зеленского в Белграде спросили об убийствах” – так гучаць назвы яго апошніх відэаролікаў.
Падобным чынам “пераарыентаваліся” і іншыя ідэалагічныя праекты, такія як «Другими словами» у «Витебских вестях», “Выводы делайте сами» у гарадской газеце «Витьбичи», «Анализируя факты» у “Гарадоцкім весніку”, змянілася і рыторыка глыбоцкага прапагандыста Андрэя Панкрата. Усе яны засяродзіліся на крытыцы найбліжэйшых заходніх краін і параўнаннях з “заможным” жыццём у Беларусі, раптам “забыўшыся” на тых, хто яе пакінуў.
Такая змена аб’ектаў увагі прапагандыстаў сведчыць перадусім пра несамастойнасць выбару тэматыкі. А таксама і пра тое, што пра вызначэнне «беглыя» стала некарэктным, бо дзясяткі беларускіх грамадзян – былых палітзняволеных – былі гвалтам вывезены за межы краіны.
Вольга Носава