Але далей жыхароў Еўразвязу і ўвогуле чакаюць заўсёдная смага і антысанітарыя, бо яны «не увлекаются умыванием», як сцвярджае Любоў Шляйко: «Время гигиенических процедур сокращают, используют лейки с малым напором. В некоторых странах душ принимают не ежедневно, а через день и реже».
Паводле гарадоцкай прапагандысткі, Еўропу ўвогуле чакае апакаліпсіс: праз дэфіцыт вады спыняецца праца цеплавых і атамных электрастанцый, бо іх няма чым ахалоджваць, і таму “население и производства испытывают нехватку энергии”.
Што характэрна, усе гэтыя жахі Любоў Шляйко апісвае без ніводнай спасылку на крыніцу сваіх ведаў пра жыццё ў Еўропе. Гэта ўжо такі “аўтарскі стыль” местачковай аглядальніцы: мінулым разам яна падобным чынам разважала пра ўзровень беднасць насельніцтва ў Літве. І шкадавала літоўцаў, дзе паказнік “абсалютнай беднасці” – прыбытак, меншы за 446 €/месяц, тым часам як заробкі ў яе родным раёне да гэтай лічбы часам і блізка не дацягваюць.
Вольга Ралько