Калі гэта тэхнічны збой на сайце ведамства, то ён да гэтай пары не выпраўлены. Калі ж мы сутыкнуліся з чарговай спробай схаваць інфармацыю ад грамадства, то гэта відавочная спроба прыхоўвання фактаў рэпрэсій па "палітычных" артыкулах.
Пералік "экстрэмістаў" на сайце Міністэрства ўнутраных справаў ўжо традыцыйна абнаўляўся кожную пятніцу. У ім утрымліваліся звесткі пра пакараных па "экстрэмісцкіх" артыкулах, якія маюць выразную палітычную афарбоўку. Гэтыя звесткі вельмі важныя для праваабаронцаў, бо яшчэ раней ад шарокай грамадскасці была закрыта база судовых рашэнняў і прысудаў, з якой можна было даведацца пра акалічнасці многіх палітычна матываваных спраў. А галоўнае - пра іх колькасць. Яна даволі істотная насуперак сцвярджэнням Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ў Беларусі "няма пакараных за палітыку".
Ігар Няфёдаў