Ні на першы суд, ні на другі нікому трапіць не ўдалося, таму дакладных звестак, за што асудзілі Андрэя Вашчука, дагэтуль няма. Паводле розных версій, першы раз ён быў асуджаны паводле артыкула 24.23 КаАП за нібыта арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Што да другога суду, які мог адбыцца ў мінулую пятніцу, то гапярэдадні ў праўладных пабліках з’явілася інфармацыя пра тое, што святара падазраюць у распаўсюджанні так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў. І што ўвогуле сілавыя структуры млгуць звінаваціць яго ў закліках да масавых пратэстаў супраць вынікаў мінулых прэзідэнцкіх выбараў.
Праўду пра прысуды і судовыя працэсы сябры і знаёмыя змогуць даведацца хіба што ад самога ксяндза, але ён мае выйсці на волю не раней за 14 жніўня.
Віктар Жукоўскі