Траіх мужчын суддзя Алеся Саян асудзіла да арышту на 10 сутак, дваіх – на 9 сутак. Ва ўсіх пяцярых канфіскаваныя мабільныя тэлефоны. Так, бывае, робіцца, калі за адміністрацыйнае правапарушэнне прысуджаны штраф, і тэлефон забіраюць у якасці закладу – гарантыі, што чалавек заплаціць суму, на якую яго вырашыў пакараць суд. У дадзеным выпадку у пяці жыхароў Талачына тэлефоны проста забралі.
Як сцвярджаецца ў адной з віцебскіх суполак у Фэйсбуку, у раскладзе суда на 1 верасня былі анансаваныя тры працэсы, дзе мусціў адбыцца разгляд адміністрацыйных справаў паводле ч.2 арт.19.11 КаАП. У ліку падсудных была заўважана Таццяна Пабяржына – бібліятэкарка, кіраўніца жаночага клуба, старшыня райкаму прафсаюзу работнікаў культуры. Апрача яе, суддзя Алеся Саян разбірала справы Віктара Лапацінскага і Уладзіміра Казакевіча. Апошні, верагодна,згаданы ў адной з пяці пастановаў, апублікаваных у банку судовых рашэнняў.
Анатоль Карасік