У банку судовых рашэнняў сутнасць правапарушэння выкладзена каротка і без падрабязнасцяў: Шавякоў «неаднаразова здзейсніў несанкцыянаваны доступ да інфармацыі, якая захоўваецца ў кампутарнай сістэме, сетцы і на машынных носьбітах з парушэннем сістэмы абароны» аднаго з мясцовых ААТ.
Дзмітрый Шавякоў зарэгістраваны індывідуальным прадпрымальнікам у сферы перакладчыцкай дзейнасці і сакратарскіх паслугаў. Вядома, што ён цікавіцца мясцовым краязнаўствам і неаднаразова браў удзел у розных праектах, у тым ліку ініцыяваных мясцовымі уладамі, накіраванымі на захаванне гістарычнай спадчыны ў Дзісне. Таксама часта бярэ ўдзел у дабрачынных акцыях па падтрымцы дзіцячых установаў і ўстановаў, якія апякуюцца нямоглымі людзьмі і людзьмі сталага веку.
Ірына Кірпічонак