Суд над Захарам Гудасам адбыўся 27 верасня. Праз два дні суддзя таго ж суда Юлія Хаткевіч асудзіла яшчэ аднаго аршанца, прызнаўшы яго вінаватым паводле ч.1 арт 24.23. За тое, што ў Instagram у мужчыны знайшлі выяву герба Пагоня, як выкладзена ў судовым рашэнні, «выкананую з танах бел-чырвона-белага колеру», яго асудзілі да 15 сутак арышту. Таксама з судовага рашэння вынікае, што змест старонкі аршанца ў Instagram даследавалі супрацоўнікі аддзела міліцыі Чыгуначнага раёна Віцебска.
Марыя Касаткіна