Друкаваць гэтую старонку
Чацвер, 07 Снежань 2023

Яшчэ аднаго міёрскага медыка улады пакаралі штрафам за распаўсюджванне «экстрэмізму»

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 22 лістапада за падпіску ў сацыяльных сетках на "экстрэмісцкі" інфармацыйны рэсурс пакарала штрафам у памеры 740 рублёў работніцу міёрскай бальніцы Валянціну Развадоўскую.

У судзе стала вядома аб тым, што Валянціна сваім асабістым профілі сацыяльнай сеткі "Instagram" размясціла і захоўвала з мэтай распаўсюджвання публікацыі з інфарэсурса "Люстэрка"». Раней гэта інтэрнет-выданне ўлады ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У судовым паседжанні жанчына віну прызнала і пакаялася ў зробленым. Улічваючы яшчэ і тое, што «парушальніца» мае на ўтрыманні непаўналетнюю дачку, суддзя Яскевіч, на падставе ч.2 арт.19.11 КоАП, пакарала Развадоўскую штрафам у даход дзяржавы ў памеры дваццаці базавых велічыняў, што складае 740 рублёў.

Іван Пугач