У гэтым відэароліку работнікі розных медустаноў Віцебска выступаюць супраць прынізлівага стаўлення да сябе і калег з боку дзяржаўных уладаў і дзяржСМІ, супраць ціску за палітычныя перакананні, супраць міліцэйскага гвалту, судовага пераследу палітычных апанентаў, супраць хлусні адносна сітуацыі ў галіне аховы здароўя. Гэтаксама медыкі патрабуюць спыніць ціск на ўвесь беларускі народ, прадстаўнікі якога знаходзяцца ў турмах па палітычных абвінавачваннях.
Некаторыя ўдзельнікі здымак гэтага відэароліка былі вымушаны пакінуць Беларусь праз тое, што іх звольнілі з працы і або іншым чынам пераследвалі за выказаную грамадзянскую пазіцыю.
Людміла Савіна