«У Оршы цэлы шэраг судоў, відавочна, палітычных. Аб тым, што сёння ў Оршы будуць судзіць па "экстрэмісцкіх" артыкулах, нам паведамлялі загадзя, але ў раскладзе суда гэтыя працэсы так і не з'явіліся. Аказваецца, людзей судзілі не ў будынку суда, а ў РАУС - сюды выклікалі і прывозілі, каб даць адміністрацыйныя пакаранні. Сярод пакаранняў як штрафы, так і "суткі"», паведамляе Тэлеграм-канал @orshaeu.
У ліку тых, каго сёння судзілі - аршанец Станіслаў Лазоўскі. Яго арыштавалі пару тыдняў таму і асудзілі да арышта на 15 сутак. Але ён так і з'явіўся на волі і сёння быў заўважаны ў аршанскім РАУСе.
Галіна Гарчыцкая