Як мы паведамлялі, суд Лёзненскага раёна нават запрасіў віцебскую актывістку на працэс па прызнанні яе старонак у сацсетках “экстрэмісцкімі”. Запрашэнне Караліна Цярэнцьева атрымала праз Instagram - дзяўчына яшчэ некалькі год таму была вымушана з’ехаць з Беларусі праз палітычны пераслед. У 2020-2021 гг. яе неаднаразова затрымлівалі і каралі за “удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах”.
Дзяўчына звярнулася ў суд Лёзненскага раёна з хадайніцтвам, каб ёй дазволілі ўдзельнічаць у судовым працэсе дыстанцыйна або дыстанцыйна назіраць за ім. Але яе зварот быў праігнараваны. Праз пэўны час Караліна звярнулася ўжо ў вышэйшую судовую інстанцыю - у Віцебскі абласны суд. І ўжо адтуль ёй адказалі, што на варыянт удзелу праз сродкі інтэрнэт-сувязі суд не згодны: маўляў, няма тэхнічных магчымасцяў зладзіць судовы працэс “у выглядзе відэаканферэнцыі”.
Марыя Пяскова