Друкаваць гэтую старонку
Пятніца, 19 Чэрвень 2026

Суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў “экстрэмісцкім” TikTok-акаўнт ініцыятывы "Христиане против войны"

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Рашэнне было прынята 17 чэрвеня, і сёння назва гэтага інтэрнэт-рэсурса з’явілася ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Раней у гэты спіс быў унесены Telegram-канал ініцыятывы. "Христиане против войны" (англ.: Shalt Not Kill (Russia)) — антываенная хрысціянская ініцыятыва, створаная актывістамі рабочай групы «Хрысціянская візія» пасля пачатку ў лютым 2022 года паўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну.

Паколькі амаль адразу пасля пачатку ваенных дзеянняў пачаліся рэпрэсіўныя практыкі ў дачыненні да грамадзян, якія выказвалі нязгоду з дзеяннямі расійскіх войскаў, група занялася праваабарончай дзейнасцю: у прыватнасці, маніторынгам выпадкаў пераследу хрысціян за антываенную пазіцыю, а таксама арганізацыяй дапамогі ім.

Сайт ініцыятывы "Христиане против войны"  у Расіі заблакаваны з 9 верасня 2023 года. 27 сакавіка 2026 года ініцыятыва ўнесена Мінюстам РФ у рэестр замежных агентаў пад нумарам 1173. У гэтым дакуменце пералічаны імёны ўдзельнікаў: Наталля Васілевіч і наш зямляк з Віцебску Дзмітрый Карняенка.

Міхаліна Пятроўская