Аляксей Пыцько нарадзіўся ў Лепелі, быў адзіным дзіцем у сям’і, займаўся боксам. Скончыў Лепельскі прыфесійны ліцэй, потым вучыўся на гістарычны факультэт ВДУ па спецыяльнасці «Тэалогія». Як ён сам адзначае, яго бацькі былі “нядзельнымі вернікамі” – хадзілі ў храм па святах, але юнаку хацелася глыбей вывучаць багаслоўе. Пазней ён
вучыўся ў Мінскай духоўнай акадэміі і быў рукапаложаны ў Віцебску і пачынаў сваё служэнне ў храмах Віцебшчыны – у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы, займаў пасаду памочніка сакратара епіскапа, выкладаў у Віцебскай духоўнай вучэльні і курс «основы нравственности» у школах.
У траўні 2008 года Аляксея Пыцько прызначылі святаром у пертрапаўлаўскую царкву Багушэўска, яшчэ праз пяць год ён быў пераведзены ў Пінскую епархію. Спачатку ён служыў у Ганцавічах, у апошнія гады – у аграгарадку Фядоры Столінскага раёна. Там яму даручылі кіраваць адбудовай мясцовага храма, і ў гэтай якасці пра яго нават пісала газета “Беларусь сегодня”.
Сяргей Макараў