9 непоўнагадовых сёлета пакараны судамі за “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці” (арт. 361-4 КК РБ);
1 чалавек - за заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (арт. 361 КК РБ);
1 чалавек – за знявагу дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК РБ);
1 чалавек – за рэабілітацыю нацызму (арт. 130-1 КК РБ).
Падрабязнай статыстыкі прысудаў, вынесеных поўнагадовым асобам па гэтых крымінальных артыкулах, няма. Выглядае, што яе прыхоўваюць. Бо, да прыкладу, указана, што за злачынствы супраць парадку кіравання (арт. 362 – 387 КК РБ ) за першыя 6 месяцаў гэтага года пакараны 419 чалавек. З іх 39 чалавек пакаралі за за падробку, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў (арт. 380 КК РБ). Іншых падрабязнасцяў няма - колькасць пакараных за паклёп ці абразу Аляксандра Лукашэнкі, дыскрэдытацыю дзяржавы або знявагу дзяржаўных сімвалаў не ўказваецца.
Раман Даўгяла