Друкаваць гэтую старонку
Аўторак, 29 Верасень 2026

Полацкі суд “заблытаўся ў паказаннях”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У абноўленым  “Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў” згаданы інтрнэт- рэсурс, які немагчыма знайсці па прапанаванай на сайце Міністэрства інфармацыі спасылцы. Гэта старонка ў Instagram “ з назвай "aktybin_vtb", як сцвярджае міністэрства, паведаміўшы, што яе прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” суд Полацкага раёна і горада Полацка.

Аднак абазнаныя інтэрнэт-карыстальнікі сцвярджаюць, што гэта не назва, а частка ідэантыфікатара інтэрнэт-рэсурса, які  называецца “Віцебскі край”. Толькі чамусьці ў спасылцы на сайце Мінінфарма – поўны вінегрэт: там напісана не aktybin_vtb", а “actybin_vtb”. І, вядома, гэтая спасылка нікуды не вядзе...

Падобна, у судзе вырашылі, што галоўнае – прызнаць рэсурс пра навіны Віцебшчыны “экстрэмісцкім”, а ўжо які ў яго адрас у інтэрнэце – не важна. Таму звесткі ў міністэрства перадалі “ад балды”.

Вось толькі як цяпер быць падпісчыкам гэтай старонкі? Ці хутчэй адпісвацца, каб не трапіць пад рэпрэсіі за распаўсюд “экстрэмісцкіх” матэрыялаў, ці проста пасмяяцца з тых, хто перадаваў звесткі ў Мінінфарм, і хто апублікаваў іх без праверкі?

Тым часам суд Полацкага раёна і горада Полацка працягвае дэманстраваць актыўнасць у прызнанні "экстрэмісцкім" зместу розных інтэрнэт-рэсурсаў. Сёння ў “Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў” з'явіліся звесткі пра прызнанне гэтым судом "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" трох акаўнтаў у Facebook, якія належаць беларускім актывістам, адзін з якіх былы палітвязень Максім Вінярскі. 

Вераніка Кругловіч