18.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, экстрэмізм У Брэсцкім абласным судзе 14 сакавіка вынеслі прысуд 40-гадоваму палітзняволенаму Віталю Максімчуку. Яго абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 КК ("удзел у масавых акцыях пратэсту"),  арт. 361-1 КК (“стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім”), арт. 361-4 КК (“садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”). Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Куроўскі.

Віталь Максімчук быў затрыманы 18 кастрычніка 2023 года меркавана за адміністраванне чата "Салідарнасць Івацэвічы" ў 2020 годзе.

Віталь працаваў кіроўцам таксі, мае на ўтрыманні трое непаўнагадовых дзяцей. 

Суд прызнаў Максімчука вінаватым і прысудзіў яму пазбаўленне волі тэрмінам на шэсць год ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штрафу ў памеры 40 000 рублёў

Падтрымайце палітвязня лістом альбо паштоўкай: СІЗА-6, Баранавічы вул. Брэсцкая 258-В, 225413, Віталь Пятровіч Максімчук.

Крыніца: Бацьку траіх непаўнагадовых дзяцей асудзілі на шэсць год калоніі і вялікаму штрафу за "экстрэмізм"