18.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, затрыманні У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16-18 сакавіка 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Затрыманы гульнявы стрымер Віталь Казуноў

На яго YouTube-канал з аглядамі камп'ютарных гульняў падпісана 469 тысяч чалавек.

На відэа сілавікоў мужчына кажа, што ў 2020-м змясціў выяву бел-чырвона-белага сцягу, а таксама фота з "дэманстрацыяй нацысцкай сімволікі" з'явілася на тры гады раней.

У Маладэчна затрыманы былы палітвязень

У Маладзечне 17 сакавіка падчас чарговага праходжання адзнакі ў мясцовым РАУС быў затрыманы нібыта за парушэнне рэжыму былы палітвязень Павел Пяскоў.

Гэта ўжо другое яго затрыманне ад моманту вызвалення. Зусім нядаўна Павел ужо адбываў 5 сутак паводле падобнага абвінавачання.

Нагадаем, Павел — першы, хто атрымаў палітычны прысуд за падзеі пасля выбараў 2020 года. Яго абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў, звязаным з ужываннем гвалту (ч. 2 арт. 363 КК) на акцыі 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечна, на якой амапавец дастаў пісталет. Паўлу прысудзілі 3 гады і 3 месяцы калоніі. Пазней яго асудзілі да яшчэ аднаго году зняволення за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».

У лютым стала вядома, што Павел цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.

ГУБАЗіК паведаміў аб затрыманні начальніка аддзела "Крыніцы"

Ён напісаў у фэйкавы бот плана «Перамога», які ўчора запусцілі самі сілавікі.

Крыніца: Затрыманне былога палітвязня і праціўніка ваенна-патрыятычнага выхавання: хроніка пераследу 16-18 сакавіка