27.03.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

28 сакавіка 2024 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Рэспублікі Беларусь, атрымаўшы, сабраўшы і прааналізаваўшы інфармацыю пра крымінальны пераслед уладамі Беларусі ўдзельнікаў мірных сходаў падчас і пасля правядзення выбараў прэзідэнта Беларусі 2020 года, практыку вынясення і выканання прысудаў у дачыненні да іх, прававое становішча асуджаных паводле так званых "экстрэмісцкіх" артыкулаў Крымінальнага кодэкса, адзначаем наступнае:

У адпаведнасці з прынятым праваабарончай супольнасцю Кіраўніцтвам па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", палітычны зняволены – асоба, пазбаўленая волі, калі мае месца хаця б адзін з наступных фактараў:

Асуджаныя выключна за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў поўнай меры і безумоўна адпавядалі названым крытэрам у перыяд пазбаўлення іх волі. Іх вызваленне з-пад варты, хатняга арышту або пасля адбыцця пакарання пакідае нявырашанымі пытанні аб пераглядзе іх прысудаў з мэтай поўнай адмены, іх рэабілітацыі і кампенсацыі ім нанесенай адвольным асуджэннем шкоды.

Нам вядомыя імёны і абставіны спраў наступных людзей, якія адвольна, у пакаранне за ажыццяўленне права на мірныя сходы былі пазбаўленыя волі: былі заключаныя пад варту, асуджаныя да пазбаўлення або абмежавання волі, арышту, і адбывалі пакаранне, а да цяперашняга часу вызваленыя без рэабілітацыі і кампенсацыі нанесенай шкоды:

Дзмітрый Абдульманаў, Аляксандр Арцыбашаў, Кірыл Ахрэмчык, Антон Беліч, Вольга Балонкіна, Уладзіслаў Бандарэнка, Андрэй Барушка, Ілля Булье, Яўген Бутайкіс, Арцём Васькін, Марыя Валадковіч, Антон Жальнераса, Дзмітрый Зарэмба, Мікіта Кавалеўскі, Уладзімір Канапліцкі, Людміла Каляда, Дзмітрый Каспяровіч, Павел Кастрыкін, Андрэй Касцючук, Лізавета Кляніцкая, Дзмітрый Кляніцкі, Іван Клімчук, Уладзіслаў Корзун, Ігар Котаў, Яўген Курцэвіч, Андрэй Лабанок, Яўгенія Лабанок, Мікіта Лімант, Ульяна Мелюх, Арцём Мілашэвіч, Антон Нікіцін, Максім Аўсяннікаў, Сяргей Альшук, Аляксей Асіпчук, Віталь Паўлаў, Руслан Пратасеня, Анастасія Русецкая, Андрэй Савін, Уладзіслаў Сачко, Уладзіслаў Саўчык, Віктар Сутармін, Андрэй Фёдараў, Уладзіслаў Фёдараў, Артур Філіпаў, Мікалай Халаеў, Кацярына Шабетнік, Аляксандр Іокша.

У сваёй заяве ад 10 жніўня 2020 года беларуская праваабарончая супольнасць асудзіла дзеянні праваахоўных органаў па брутальным падаўленні мірных акцый пратэсту і ўсклала ўсю адказнасць за тое, што адбылося 9 і 10 жніўня 2020 года на ўлады Рэспублікі Беларусь. Далейшыя пратэсныя выступы таксама мелі мірны характар, сходы і іх удзельнікі павінны былі знаходзіцца пад аховай закона.

Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання ў адносінах да абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ды іншых грамадска-значных падзей.

У дачыненні да пералічаных былых палітвязняў мы патрабуем перагляду іх крымінальных спраў з мэтай адмены вынесеных прысудаў, іх поўнай рэабілітацыі з кампенсацыяй усіх відаў шкоды, нанесенай адвольным асуджэннем і пазбаўленнем волі.

У гэтай сувязі мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі Хельсінкскі Камітэт;

Human Constanta;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Lawtrend.

Крыніца: Патрабуем рэабілітацыі 47 асуджаных удзельнікаў мірных сходаў