08.04.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Гомельскім абласным судзе 8 красавіка да 10 гадоў калоніі і штрафу ў 100 базавых велічыняў (4000 рублёў) асудзілі 28-гадовага жыхара Петрыкава Івана Сухамерава. Яго абвінавацілі адразу паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх – "здрада дзяржаве", "заклік да санкцыяў" і "ўдзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі". Яго абвінавацілі ў тым, што ён уступіў у BYPOL, хацеў стаць ваяром палка Кастуся Каліноўскага і данаціў ЗСУ. Суд адбываўся ў закрытым рэжыме з 15 лютага, таму падрабязнасці абвінавачвання вядомыя толькі з праўладнага СМІ gp.by. Прысуд вынес Сяргей Багінскі.

Івана Сухамерава прызналі вінаватым паводле наступных артыкулаў:

Як піша gp.by, па версіі абвінавачвання, Іван Сухамераў размяшчаў негатыўныя публікацыі ў дачыненні да Лукашэнкі на сваіх старонках у сацсетках, а таксама матэрыялы, якія заклікаюць міжнародныя арганізацыі да санкцый у дачыненні да Беларусі. Ён жа ўступіў у склад BYPOL, хацеў стаць ваяром палка Кастуся Каліноўскага і данаціў ЗСУ.

Верагодна, пад вартай ён утрымліваецца з сярэдзіны чэрвеня 2023 года – тады мужчыну судзілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Тэлеграм-каналы сілавікоў пісалі, што ён нібыта быў затрыманы пры нелегальным пераходзе мяжы ў Беларусь.

Падтрымайце вязня: СІЗА-3, Гомель, Кніжная 1А, 246003, Іван Аляксандравіч Сухамераў

Крыніца: "Уступіў у BYPOL, хацеў стаць ваяром палка Каліноўскага і данаціў ЗСУ". Жыхара Петрыкава асудзілі да 10 гадоў калоніі