01.07.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, спецвытворчасць Фотакалаж ПЦ "Вясна". Вынесены прысуд па крымінальнай справе “аналітыкаў Святланы Ціханоўскай. Працэс у парадку спецыяльнай вытворчасці праходзіў у Мінскім абласным судзе з 31 траўня па першага ліпеня. У справе адразу 20 абвінавачаных: Аляксандр Дабравольскі, Рыгор Астапеня, Філіп Біканаў, Юрый Дракахруст, Андрэй Казакевіч, Ганна Красуліна, Яўген Крыжаноўскі, Дзяніс Кучынскі, Вераніка Лапуцька, Аляксандр Лагвінец, Ганна Любакова, Васіль Навумаў, Марыя Рогава, Пётр Рудкоўскі, Алеся Руднік, Наталля Рабава, Павел Усаў, Таццяна Чуліцкая, Аляксандр Шлык, Кацярына Шмаціна.

Справу разглядаў суддзя Уладзімір Арэшка.

Згодна з матэрыяламі справы, усіх іх абвінавачвацілі ў здзяйсненні "злачынстваў экстрэмісцкага характару" ў сувязі з кампаніяй па выбарах Аляксандра Лукашэнкі, а таксама ў постэлектаральны перыяд:

Акрамя таго, Аляксандра Дабравольскага абвінавацілі ў кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем (ч. 1 арт. 361-1 КК).

Усе абвінавачаная пакінулі Беларусь, у дачыненні да іх праводзілася спецыяльная вытворчасць.

Па сукупнасці злачынстваў абвінавачаным прызначаныя наступныя пакаранні: Аляксандру Дабравольскаму – 11 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 6000 базавых велічынь (240 тыс. рублёў);

Ганне Красулінай, Дзянісу Кучынскаму, Пятру Рудкоўскаму, Аляксандру Шлыку – па 11 гадоў пазбаўлення волі са штрафам ад 1000 да 40000 базавых велічынь (ад 40 тыс. да 1,6 млн рублёў);

Рыгору Астапеню,  Фёдару Біканаву, Юрыю Дракахрусту, Андрэю Казакевічу, Яўгену Крыжаноўскаму, Вераніцы Лапуцька, Аляксандру Лагвінцу, Ганне Любаковай, Васілю Навумаву, Марыі Рогавай, Алесе Руднік, Наталлі Рабавай, Таццяне Чуліцкай, Кацярыне Шмацінай – па 10 гадоў пазбаўлення волі, а Паўлу Усаву – 11 гадоў пазбаўлення волі.

Напачатку судовага працэсу 14 абвінавачаных у справе “аналітыкаў Ціханоўскай” выступілі з заявай.

Крыніца: Справа “аналітыкаў Святланы Ціханоўскай”: двесце шэсць з паловай гадоў турэмнага зняволення