02.08.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, спецвытворчасць Гродзенскі абласны суд 2 жніўня ў парадку спецвытворчасці вынес прысуд па справе эксперткі ў галіне псіхалогіі, былой дырэктаркі дзіцячага хоспіса ў Гродна Вольгі Вялічкі. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў яе вінаватай па шэрагу крымінальных артыкулаў і прызначыў ёй дзевяць гадоў зняволення, а таксама штраф памерам 12 000 рублёў.

Вольга Вялічка.

Справу прычалі разглядаць яшчэ ў ліпені. Вольгу абвінавацілі па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса:

Спецвытворчасць у дачыненні да Вольгі Вялічкі Следчы камітэт распачаў 5 сакавіка.

Гродзенскі дзіцячы хоспіс, якім яна кіравала раней, ліквідаваны па рашэнні гарадзенскіх уладаў, а сама Вольга са снежня 2020 года жыве за мяжой і працягвае працу па развіцці сістэмы паліятыўнай дапамогі дзецям і дарослым.

Нядаўна Вялічка выдала кнігу пра свет вачыма дзяцей палітвязняў "Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме". 

Крыніца: Экспертку-псіхалагіню Вольгу Вялічку завочна асудзілі да 9 гадоў калоніі