06.08.2024 Тэгі: грамадства, ААН, дыскрымінацыя, даклады 5 жніўня пачынаецца 113-я сесія Камітэта па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі, на якой будзе разгледжаны даклад беларускіх уладаў аб выкананні імі абавязальніцтваў у межах Міжнароднай канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі. Беларусь будзе даваць справаздачу 15 і 16 жніўня. Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Human Constanta ў супрацоўніцтве з Беларускім ПЭН і Lawtrend прааналізавалі сітуацыю з расавай дыскрымінацыяй і накіравалі Камітэту альтэрнатыўны даклад, што закранае ў тым ліку праблемы, якія ўзніклі ў выніку палітыкі ўладаў пасля 2020 года (апошнія каментары і рэкамендацыі Камітэта былі атрыманы ў папярэднім справаздачным цыкле, у 2017 годзе). Альтэрнатыўны даклад дазваляе Камітэту, прадстаўнікам дзяржавы ды іншым зацікаўленым актарам азнаёміцца з праблемамі, якія дзяржава не згадвае ў сваім дакладзе, убачыць сітуацыю ў тым ліку з пункту гледжання ўразлівых груп, не прадстаўленай у афіцыйнай пазіцыі, а таксама прапануе рэкамендацыі для паляпшэння сітуацыі.

aan_sciagi-1.jpg

Дынаміка праблемных пытанняў

Мы не ставілі задачу раскрыць, як Беларусь выконвае ўсе свае абавязальніцтвы згодна з Канвенцыяй. Замест гэтага мы засяродзіліся на пытаннях, якія Камітэт адзначаў у якасці праблемных яшчэ ў 2017 годзе і якія, на жаль, не страцілі сваёй актуальнасці. Акрамя таго, мы распавялі, як дзеянні ўладаў пасля 2020 года паўплывалі на сітуацыю з расавай дыскрымінацыяй (да якой у тым ліку адносіцца дыскрымінацыя па нацыянальнай / этнічнай прыкмеце).

Большая частка рэкамендацый самога Камітэта, грамадзянскай супольнасці, а таксама рэкамендацый у межах Універсальнага перыядычнага агляду ў дачыненні да барацьбы з дыскрымінацыяй, засталася нявыкананай.

Сярод іншага:

Пасля 2020 года

Мы ўжо пісалі, што агульная сітуацыя з роўнасцю і недыскрымінацыяй у краіне пастаянна пагаршаецца. Пасля 2020 года дыскрымінацыйныя практыкі паступова становяцца часткай сістэмнай палітыкі па выдзяленні груп, з якімі дзяржава стасуецца па-іншаму. Да іх адносяцца і асобныя нацыянальныя меншасці, у першую чаргу — прадстаўнікі дзяржаў, якім у ідэалогіі дзеючага рэжыму адведзена месца "знешняга ворага" — палякі, літоўцы, украінцы.

Пасля 2020 года:

Трансляцыя пасяджэння будзе даступная па спасылцы.

Крыніца: Праваабаронцы накіравалі альтэрнатыўны даклад Камітэту па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі