02.09.2024 Тэгі: суды, крымінальны пераслед, палітвязні У Брэсцкім абласным судзе 2 верасня распачынаецца новы суд над 41-гадовым палітвязняволеным рабочым з Баранавічаў Яўгенам Кладовым, якога ў лістападзе 2023 года асудзілі да года зняволення за "абразу Лукашэнкі". Пасля адбыцця першага тэрміну мужчыну не вызвалілі з калоніі, а ўзбудзілі новую крымінальную справу за допісы і каментары ў інтэрнэце паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку за "заклікі да санкцыяў" і  "арганізацыю масавых беспарадкаў". Перад другім судом Яўгена дадалі ў "спіс тэрарыстаў", тым самым абмежаваўшы ў грашовых пераводах. Справу ў закрытым рэжыме разглядае Мікалай Сянько.

Яўген Кладоў
Яўген Кладоў

Яўгена судзяць паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

Мяркуючы па артыкулах, справа тычыцца каментароў і допісаў у інтэрнэце. Яўгену пагражае да 15 гадоў калоніі.

Пад вартай палітвязень утрымліваецца з 30 жніўня 2023 года. Суд Баранавіцкага раёна і Баранавіч 24 лістапада 2023 года за лайк у Аднакласніках пад карыкатурамі на Лукашэнку прызначыў год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. У "спіс тэрарыстаў" Яўгена ўнеслі ў сярэдзіне ліпеня 2024 года.

Крыніца: Палітвязня, якога раней асудзілі за лайк, зноўку судзяць — цяпер яму пагражае да 15 гадоў калоніі