09.09.2024 Тэгі: палітвязні, пераслед, ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 6-9 верасня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У "Спіс экстрэмістаў" дадалі яшчэ 21 чалавека — цяпер у ім 4396 прозвішчаў

Міністэрства ўнутраных справаў шостага верасня зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт "Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Сярод іншых, у спіс дадалі прадпрымальніка Артура Роліча, а таксама сям'ю Прохаравых — Васіля, Паўла, Ларысу.

Да допіса далучыны апошні "Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Супраць палітвязня Сяргея Раманава ўзбудзілі новую крымінальную справу

sjarhei-ramanau_.jpg
Сяргей Раманаў

Паводле інфармацыі АЧК-Беларусь ад сёмага верасня, палітвязню прад'явілі чарговае абвінавачванне паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Пры гэтым, у сакавіку 2023 года Раманаву дадалі яшчэ 11 месяцаў зняволення паводле гэтага артыкула. Новы суд, верагодна, распачнецца ўжо праз некалькі тыдняў.

Нядаўна Сяргея, які толькі ў траўні выйшаў з ПКТ, дзе правёў паўгода, зноў адправілі туды ў ліпені на 5 месяцаў. Пісьма ад Сяргея не даходзяць ужо больш за месяц.

Нагадаем, 22 снежня 2021 года Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.

Месца ўтрымання Сяргея: ПК № 9. 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16

Старонка ва "Укантакце" "Гомель Online" прызнаная "экстрэмісцкай" — на яе падпісаныя больш за 117 тысяч чалавек

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Чыгуначнага раёну Гомеля шостага верасня. Таксама ў Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі:

Крыніца: Абнаўленні "экстрэмісцкіх спісаў" і ціск на палітвязняў: хроніка пераследу 6-9 верасня