Алесь Талстыка. Фота з Facebook Праваабаронцам “Вясны” стала вядома, што 3 красавіка каля 14.00 ля пад’езда свайго дома быў затрыманы актывіст Алесь Таўстыка.

Верагодна яго павезлі ў РУУС Ленінскага раёна.

Дакладныя прычыны затрымання Талстыкі пакуль не вядомы, аднак гэта можа быць звязана з яго ўдзелам у мірнай акцыі за дэкрыміналізацыю малых колькасцяў кантраляваных рэчываў, якая адбылася ў Мінску за дзень да гэтага.

Таксама іншы актывіст, які прымаў удзел у дадзенай акцыі, Вячаслаў Касінераў паведамляе, што ля пад’езда яго дома стаіць сіні бус, а яму ў дзверы звоняць супрацоўнікамі міліцыі. 

Акрамя таго сябры не могуць датэлефанавацца да актывіста Пятра Маркелава, які таксама ўдзельнічаў ва ўзгаданай акцыі. Пасля трох гадзін дня ён мусіў прыехаць на запланаваную сустрэчу, аднак так і не з'явіўся на ёй.

Праваабаронцы будуць адсочваць сітуацыю.

Крыніца: Затрыманы актывіст Алесь Талстыка. Ля дома Вячаслава Касінерава дзяжурыць міліцыя Дапоўнена