22.04.2025 Тэгі: крымінальны пераслед, пераслед, рэпрэсіі, экстрэмізм У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 19-22 красавіка 2025 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

«Экстрэмісцкай» прызналі асабістую старонку лідара гурта Dzieciuki

Алесь Дзянісаў. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Гаворка пра старонку Аляксандра Дзянісава ў Facebook і ва «Укантакце». На старонцы ў Facebook спявак мае больш за 4,8 тысячы сяброў, ва «Укантакце» — больш за 1,8 тысячы.

Таксама ў абноўлены «экстрэмісцкі спіс» таксама трапілі:

З'явілася інфармацыя пра знікненне адміністратараў Беларускай Вікіпедыі 

Стала вядома, што ў сакавіку знікла сувязь з адміністратарам «Беларускай Вікіпэдыі» Kazimier Lachnovič — яго апошняя праўка была напачатку сакавіка, пасля чаго ён перастаў быць дасяжным у месенджарах.

Акрамя таго, знікла адміністратарка «Беларускай Вікіпедыі» і шматдзетная маці Вольга Сітнік — яе знаёмыя звярнулі ўвагу на ненатуральную актыўнасць з яе акаўнта.

Працягваюцца затрыманні па справе "Беларускага Гаюна" 

Пра першыя затрыманні, якія, верагодна, адбыліся на падставе здабытай пасля ўзлому базы «Беларускага Гаюна», стала вядома яшчэ 6 лютага. У гэты дзень у звязаным з ГУБАЗіК тэлеграм-канале з'явілася відэа з супрацоўнікам Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу Максімам Нікіценкам.

На цяперашні момант "Свабодзе" вядома мінімум пра некалькі выпадкаў арыштаў, падставай для якіх сталі фота і відэа з расійскімі вайскоўцамі і тэхнікай, якія дасылаліся вясной 2022 году ў «Беларускі Гаюн». Усе затрыманні адбыліся ў сакавіку 2025 году. Папярэдне, людзям ставяць у віну «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» паводле ч. 4 арт. 361 Крымінальнага кодэксу. Ім пагражае абмежаванне або пазбаўленне волі тэрмінам да сямі гадоў.

Паводле сузаснавальніка фонду BySol Андрэя Стрыжака, цягам апошняга месяца быў усплёск затрыманняў на Гомельшчыне.

У «спіс тэрарыстаў» дадалі восем чалавек

Камітэт дзяржаўнай бяспекі 21 красавіка абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы васьмі чалавек.

Сярод іх Дзмітрый Удовін, Андрэй Дарошка, Вячаслаў Ільіч, Ігар Кісляк, Віталь Папроцкі, Сяргей Зеляноўскі, Сяргей Горлаў і Віктар Кухарчук.

Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1276 чалавек, з іх 582 — беларусы.

Крыніца: Папаўненне "спісу тэрарыстаў" і затрыманні па справе "Гаюна": хроніка рэпрэсій 19-22 красавіка Дапоўнена