У 2012 годзе шэраг няўрадавых арганізацый і кааліцый розных еўрапейскіх краін выступілі з ініцыятывай абвяшчэння Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, абраўшы для яго правядзення дату 4 жніўня — дзень арышту вядомага беларускага праваабаронцы, старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага.

Гэты міжнародны дзень закліканы падтрымаць грамадзянскіх актывістаў Беларусі, якія працягваюць прасоўваць і абараняць стандарты правоў чалавека і вяршэнства права, новыя ідэі і ініцыятывы, дапамагаць людзям. І ўсё гэта — насуперак сістэматычнаму парушэнню фундаментальных правоў: свабоды сходаў, аб'яднання, выказвання меркаванняў — тых асноў, без якіх грамадзянская супольнасць існаваць не можа.

Арганізатары Дня заклікаюць неабыякавых грамадзянаў з розных краінаў праз лакальныя кампаніі і акцыі ў сваіх гарадах прыцягнуць увагу да сітуацыі ў Беларусі і падтрымаць тых людзей, якія змагаюцца за свабоду ва ўмовах пастаяннага ціску і пераследу. Сімвалам Дня стала блакітная валошка.

Як паведамляе Валанцёрская служба "Вясны", з нагоды Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, у Санкт-Пецябургу актывісты расейскага праваабарончага руху выказалі падтрымку беларускай грамадскасці ў межах шэрагу мерапрыемстваў, падчас якіх ахвотныя даведаліся аб існай сітуацыяй з Правамі чалавека у Беларусі.

Сайт by.soli-day.org піша "Нам было важна паказаць, што пасля ўсіх падзей грамадзянскія актывісты, праваабаронцы, журналісты Беларусі не засталіся ў адзіноце, -  І мы будзем працягваць прыцягваць міжнародную ўвагу да сітуацыі з правамі чалавека ў Рэспубліцы Беларусь".

Калі Вам блізкая ідэя падтрымаць грамадзянскую супольнасць Беларусі, гэта можна зрабіць некалькімі спосабамі:

Дасылайце фотаздымкі з праведзеных акцый з указаннем горада - мы апублікуем іх на сайце акцыі і ў сацыяльных сетках.

Крыніца: Сёння - Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі Фота