Моладзь БНФ запрашае ахвочых на дыскусію “Што такое правы чалавека?“, якая адбудзецца 29 верасня ў Менску на сядзібе БНФ

Гэтай імпрэзай Моладзь БНФ распачынае цыкл маладзёвых дыскусій на актуальныя тэмы, датычныя правоў чалавека. Дыскусіі будуць адбывацца з удзелам дасведчаных экспертаў і закрануць найбольш злабадзённыя пытанні і самыя вострыя выклікі правам чалавека: смяротнае пакаранне і права на жыццё, таямніца прыватнага жыцця, свабода ад катаванняў, гендэрная роўнасць, правы меньшасцяў, суадносіны правоў чалавека з традыцыйнымі культурнымі каштоўнасцямі ды палітычнымі ідэалогіямі.

Першая дыскусія будзе прысвечаная ўводзінам у канцэпцыю правоў чалавека. Падчас яе будзе разгледжаны шырокі спектр пытанняў:

У якасці эксперта падчас дыскусіі выступіць юрыст Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Юрый Чавусаў, які з'яўляецца выпускніком Вышэйшага міжнароднага курса па правах чалавека і ў межах Беларускай правабарончай школы правёў больш за сто семінараў па праваабарончай тэматыцы для моладзі.

Першая сустрэча цыклу правабарончых дыскусій Моладзі БНФ  адбудзецца 29 верасня ў сядзібе БНФ (Менск, вул. Чарнышэўскага, 3), пачатак а 15:00.

Тэлефон для сувязі: +375 25 7641465 (Прэс-служба Моладзі БНФ).

Крыніца: Моладзь БНФ запрашае на размову пра правы чалавека