Білборды, прысвечаныя прэміі Сахарава, на ўваходзе ў Еўрапарламент Еўрапейскі парламент абвесціў кандыдатаў на атрыманне прэстыжнай праваабарончай узнагароды.

У спіс папярэдніх намінантаў трапіў Алег Сянцоў – украінскі рэжысёр, асуджаны ў Расеі на 20 гадоў турмы за «планаванне тэрактаў у Крыме».

«Amnesty International» назвала справу «несправядлівым судовым працэсам у ваенным судзе». Ён (Алег Сянцоў) стаў сімвалам прыкладна 70 украінскіх грамадзянаў, незаконна арыштаваных і асуджаных на працяглыя тэрміны турэмнага зняволення расейскімі акупацыйнымі сіламі на Крымскім паўвостраве», – адзначаецца на сайце Еўрапарламенту.

Іншыя намінанты:

Прэмію «За свабоду думкі», якую назвалі ў гонар савецкага фізіка і праваабаронцы Андрэя Сахарава, Еўрапарламент заснаваў у 1988 годзе. Двойчы прадстаўнікі Беларусі атрымоўвалі гэтую прэмію - БАЖ у 2004 годзе і Аляксандр Мілінкевіч у 2006 годзе. 

Крыніца: Еўрапарламент абвесціў намінантаў на прэмію Сахарава-2018