Фота са старонкі Вячаслава Касінерава ў Фэйсбуку Сацыяльны актывіст анархісцкага накірунку Вячаслаў Касінераў паведамляе ў сацыяльных сетках аб тым, што у адносінах да яго распачаты адміністратыўны працэс за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у сеціве "Фэйсбук" па арт. 17.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць).

"Пасля званку з Маскоўскага РАЎСу я даведаўся, што у адносінах да мяне распачаты адміністратыўны працэс за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у сеціве "Фэйсбук". Мне падалося, што гэта можа быць нейкі жарт, і я запытаў, каб мне даслалі афіцыйную позву" - напісаў ён на сваёй старонцы ўчора, 31 кастрычніка.

Праз хвілін 20 супрацоўнікі міліцыі даслалі Касінераву СМС-паведамленне, паведаміўшы, што позва будзе дастаўлена непасрэдна яму дахаты. Адкак актывіста не было дома і ён прапанаваў пакінуць позву ў паштовай скрыні, а на ягоную прапанову перанесці разбіральніцтва на іншы дзень таксама смс-кай паведамілі:

“Прабачце, але разбіральніцтва на другі дзень мы перанесці не можам. Будзем прымаць меры для вашага прыводу ў УУС”

Такую ж позву супрацоўнікі міліцыі ўручылі і ягонай жонцы, Марыне Насенка.

“Напярэдадні святаў, пасля вызвалення Зьмітра Паліенкі і актывізацыі анархісцкага руху, што можа быць лепей новых рэпрэсій з боку дыктатуры?” – так каментуе Касінераў дзеянні супрацоўнікаў міліцыі

Крыніца: Вячаслаў Касінераў: "Вось той момант, калі ты такі дарагі сістэме МУС Беларусі!"