Юрый Зісер. Фота: BramaBY Усе грошы, на якія дзяржава абрабуе журналістаў і іх сем'і, не кампенсуюць дзяржаве і малой часткі выдаткаў на вядзенне гэтага Кафкіянскага працэсу, лічыць заснавальнік TUT.BY Юрый Зісер.

Пра гэта, як паведамляе "Новы Час",  заснавальнік і саўладальнік парталу TUT.BY Юрый Зісер напісаў у сваім фэйсбуку:

"Калі вы вырашылі, што астранамічнымі для журналістаў сумамі кампенсацыі "шкоды" па справе БелТА ўсё скончыцца, — вы наіўныя. Гэта толькі пачатак. Дзяржава яшчэ можа абкласці вялікімі штрафамі, а таксама можа выставіць дзяўчатам кошт экспертыз кампутараў і мабільных тэлефонаў, якія былі адабраныя пры вобшуку. У тым ліку, напрыклад, Золатава заплаціць за экспертызу ноўтбука сына, які быў яму падараваны на дзень нараджэння роўна напярэдадні шмону, а таксама трынаццаці канфіскаваных з шафы старых тэлефонаў ўсёй сям'і, што шмат гадоў не выкарыстоўваліся. Сумы будуць для журналістаў вельмі вялікімі — гэта іх заробак за шмат гадоў наперад: улада са скуры вылазіць, каб прадэманстраваць перад тэлегледачамі БТ (таму што ўсе астатнія ўсё разумеюць) справу сусветнага маштабу, а журналісты — ворагі народа, таму прымусіць іх і іх сем'і "падзяліцца з дзяржавай" — з пункту гледжання любога суда добрая справа.

Зрэшты, усе грошы, на якія дзяржава абрабуе журналістаў і іх сем'і, не кампенсуюць дзяржаве і малой часткі выдаткаў на вядзенне гэтага Кафкіянскага працэсу. А аб фінансавых стратах краіны з-за пагаршэння інвестыцыйнага клімату і казаць не варта. Вось такая эканоміка працэсу на бягучы момант. Зрэшты, дзяржаве не позна страціць яшчэ больш грошай і іміджу ў выпадку прызначэння будучым судом нефінансавых пакаранняў, накшталт умоўных тэрмінаў ці пазбаўлення права на прафесію… 

Справа БелТА”: падрабязнасці

Крыніца: Юрый Зісер: Астранамічнымі штрафамі "справа БелТА" не скончыцца