Калонія, турма — гэта тое месца, дзе не кожны, хто там сядзіць вінаваты. Людзі часта сутыкаюцца з неапраўданай жорсткасцю пакарання. Таму падтрымка з волі ім вельмі патрэбная, яны павінны ведаць, што іх чакаюць на волі. Праваабарончы цэнтр "Вясна", Валанцёрская служба "Вясны" час ад часу праводзяць акцыі "Падпішы паштоўку палітвязню". Але перад людзьмі тут жа ўзнікаюць пытанні "А як пісаць, а пра што пісаць?" Таму мы падрыхтавалі інструкцыю, для тых, хто хоча дапамагчы такім людзям, але не ведае з чаго пачаць. Як пісаць лісты ў месцы зняволення, якія ёсць асаблівасці і лайфхакі, распавядае Яна Ганчарова, каардынатарка праекта "РосУзник" і праваабаронца "Human Constanta". Яна Ганчарова, координаторка праекта

Каму пісаць?

Бывае і такое, што ты ведаеш, што ў Беларусі ёсць палітвязні і людзі, якія сутыкнуліся з неапраўданай жорсткасцю пакарання, хочаш іх падтрымаць, але не ведаеш, каму менавіта напісаць. Часцей за ўсё з несправядлівасцю ў месцах пазбаўлення волі сутыкаюцца палітвязні. Зняволены прызнаецца палітвязнем, калі яго пазбаўленне свабоды было ўжыта выключна з-за яе палітычных, рэлігійных ці іншых перакананняў. На дадзены момант па інфармацыі праваабаронцаў у Беларусі адзін палітвязень — Міхаіл Жамчужны. Аб іншых людзях, якія сутыкнуліся з несправядлівасцю ва ўмовах пазбаўлення волі можна пачытаць ТУТ.

Здараецца так, што чалавек змагаўся за ўсё добрае, супраць усяго дрэннага, а выніку апынуўся ў месцах пазбаўлення волі. І ў яго ўнутры пачынаецца барацьба: "Дык можа быць я сапраўды нешта дрэннае зрабіў?" Хоць гэты чалавек, напрыклад, проста хадзіў на мітынгі (рэалізоўваў незаконнае права на мірны сход). Палітвязні сядзяць за тое, што яны змагаліся за свае ідэалы і каштоўнасці. У такіх сітуацыях цяжка даказаць сабе, што ты ў гэтай сітуацыі не зрабіў нічога дрэннага. У месцах пазбаўлення волі на іх заўсёды аказваецца ціск. Няма ніводнага палітвязня, на якога ні аказвалася б увогуле ніякага ціску.

Чаму пісаць лісты зняволеным — важна?

Пісаць лісты — адна з самых важных і адначасова простых рэчаў, якую можа зрабіць звычайны чалавек для дапамогі яму. Трэба разумець, што ў цэлым жыццё ў іх праходзіць ледзь не ў чатырох сценах. Там не адбываецца роўным рахункам ні-чо-га. Таму адзіны спосаб забавы — кнігі і лісты. З апошніх палітвязні могуць даведацца пра навіны. Яны разумеюць, што за сценамі нешта адбываецца, свет не абмяжоўваецца іх камерай. Жыццё ідзе, і яны спрабуюць сябе неяк з ёй суаднесці. Галоўнае, што пры гэтым у іх ёсць разуменне, што пасля вызвалення яны могуць у яе ўліцца.

Лісты для палітвязняў асабліва важныя. Там, за калючым дротам на іх ідзе пастаянны маральны і псіхалагічны ціск: "Ты не маеш рацыю, пра цябе ўсе забыліся, ты нікому не патрэбны". Яно можа душыць людзей. І таму лісты ў такой сітуацыі вельмі дапамагаюць. Гэта такі акт салідарнасці і падтрымкі. Па сутнасці, гэта адзіны спосаб данесці да іх, што мы падтрымліваем іх, і верым у тое, што яны рабілі і робяць.

Пра што пісаць?

Рэцэпт тут даволі просты. Калі вы сустракаецеся з нейкім новым чалавекам, вы ж пра нешта размаўляеце з ім? Павітайцеся спачатку, прадстаўцеся, раскажыце, чым вы займаецеся. Раскажыце вязню, чаму вырашылі напісаць яму ліст. Напрыклад, прачыталі артыкул пра яго, падумалі, што патрэбна нейкая падтрымка, ці, у рэшце рэшт, прачыталі кнігу, і вырашылі каму-небудзь расказаць. Толькі не трэба пісаць нешта накшталт "Я доўга збіраўся з думкамі напісаць гэты ліст..." Уявіце, якое чытаць гэта чалавеку, які знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі. Не трэба пісаць і дзеля галачкі: "Трымайся, змагайся, мы з табой!" Гэта раздражняе.

Пішыце звычайныя лісты. Ня сумныя. Так, гэта сумна, што такім чынам склаліся абставіны, але ніхто ж не памірае. Нават і ў такой сітуацыі не трэба пісаць, як усё дрэнна, — гэта не падтрымлівае.

Раскажыце ў лісце аб вашых паездках. Ня трэба перажываць, што вы нібыта можаце сабе дазволіць такія падарожжа, а ён не. Гэта не праўда, яны будуць рады прачытаць нешта новае, даведацца пра іншыя краіны. Падзяліцеся з імі сваімі асабістымі ўражаннямі і эмоцыямі.

Можаце яшчэ расказаць, як вы на выходных каталіся на лыжах, бачылі заснежаныя елкі і назіралі, як птушкі дзяўблі хлеб. У зняволеных няма нават такіх візуальных вобразаў.

"Мне адзін з палітвязняў распісаў ў трох аркушах, як ён на таракана у камеры паляваў. Гэта казурка жыла ў яго некалькі дзён, дастаўляла непрыемнасці, і ён мне апісваў гэта ў такой вялікай гісторыі, як ён з ім змагаўся. Гэта ўсе падзеі, якія ў яго адбываліся ў жыцці. Больш ні-чо-га," — распавядае Яна з уласнага досведу.

Галоўнае, напісаць першы ліст, далей перапіска завяжацца. Адразу прадстаўцеся, каб чалавек прыкладна разумеў, з кім ён "размаўляе". Пасля перапіска завяжацца: абмеркаванне кніг, фільмаў, музыкі.

Дарэчы, у Расіі ёсць выдатны праект "Казкі для палітвязняў" на самыя розныя тэмы. Можна раздрукаваць такую казку на два-тры аркуша. Аднак у Беларусі іх не заўсёды прапускаюць, бо лічаць іх мастацкімі творамі. Але дакладных крытэрыяў для іх вызначэння няма. Гэта спрэчны момант.

Ліст Міхаілу Жамчужнаму

Якім чынам напісаць?

Як правіла, лісты ў нас асацыююцца з сшыткавых лістком, канвертам і поштай. Але з нядаўняга часу ліст або паштоўку зняволенаму можна адправіць не адыходзячы ад кампутара ці нават тэлефона. У IT-краіне нарэшце запусцілі сэрвіс письмо.бел пад лозунгам "Захоўваем сацыяльныя сувязі". Асаблівасць гэтага праекта ў тым, што з дапамогай яго можна адправіць лісты толькі людзям, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі. У адрозненне ад Расіі, да гэтай сістэмы падлучаныя ўсе калоніі і турмы Беларусі.

Мы нават самі пратэсцілі, наколькі гэта зручна.

Як быць з цэнзурай?

Усе ўваходныя, выходныя лісты абавязкова чытае нейкі асобны чалавек, звычайна — цэнзар. Ён на сваё меркаванне можа нешта прапусціць, можа нешта выкрасліць, а можа наогул ліст цалкам не прапусціць. Вось уявіце, што ў вашым чаціке ўдзельнічае нехта трэці. Калі яму будзе нешта незразумела, то ён можа гэта проста гэта выдаліць.

Цэнзура — гэта тая рэч, якая, на жаль, не працуе па нейкіх пэўных крытэрыях і правілам. Тут усё вельмі індывідуальна і ацэначна. Аднак дзейнічае спецыяльная пастанова МУС № 174 ад 20 кастрычніка 2000 г., дзе ў пункце 139 сказана, што перапіска асуджаных падвяргаецца цэнзуры. Лісты асуджаных і лісты, якія паступілі на іх імя, выкананыя тайнапісам, шыфрам, з ужываннем іншых умоўнасцяў або жаргону, а таксама якія носяць цынічны характар, накіраваныя на прычыненне шкоды ахоўваемых законам правах дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў і асобных грамадзян альбо якія змяшчаюць звесткi, што складаюць дзяржаўную, службовую таямніцу, адрасату не накіроўваюцца і асуджанаму ня выдаюцца. Пра гэта аб'яўляецца асуджанаму, пасля чаго такая карэспандэнцыя знішчаецца.

Чаго не варта пісаць?

"Памятаю выпадак, як у лістах Алега Навальнага цэнзар выкрасляў часткі выдуманых гісторый, палічыўшы, што гэта інструкцыя для ўцёкаў", — успамінае Яна.

Пяць лайфхакаў па напісанні лістоў у месцы пазбаўлення волі

"Мы ведаем мноства гісторый, калі людзям пры вызваленні з калоніі, або пры этапаванні, як напрыклад, у выпадку Алега Сянцова, ім выдаюць мяшок лістоў, якія ім прсота не аддавалі".

"Напрыклад, Саша Кольчанка, цікавіцца народам курдаў. Як вядома, па гэтай тэме вельмі цяжка атрымаць нейкую інфармацыю з газет, тэлевізара. Застаецца адзін варыянт — лісты. Таму мы стараемся паведаміць яму нейкія навіны па гэтай тэме".

Вызначэнне паняцця "палітычны вязень"

Міхаіл Жамчужны – грамадскі актывіст, асуджаны 10.07.2015 г. судом Віцебскай вобласці да 6,5 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і пазбаўлення права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распараджальных абавязкаў тэрмінам на 2 гады і 8 месяцаў. 

Заява аб прызнанні палітвязнем

Біяграфія і храналогія пераследу

13 ліпеня 2017 г. этапаваны ў папраўчую калонію № 9 ў Горках.

Адрас: ПК-9, вул. Дабралюбава 16, г. Горкі,Магілёўская вобласць, 213410.

Крыніца: "Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць Фота