Уладзімір Вялічкін. "У бліжэйшы час Берасцейскім гарвыканкамам будзе прынятае новае рашэнне “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Брэсце”,  –  гаворыцца ў адказе гарвыканкама на адмысловы зварот грамадзян.

"Берасцейская Вясна" нагадвае, 29 снежня група грамадзян перадала ў гарвыканкам калектыўны зварот, які зарэгістраваны за № 35-1/1004, з патрабаваннем унесці наступныя змены ў рашэнне Брэсцкага гарвыканкама ад 30.06.2011 №1210 (са зменамі ад 11.01.2014 рашэння № 51) "Аб масавых мерапрыемстваў у горадзе Брэсце".

Берасцейцы выказалі дзве прапановы:

 

“Брэсцкі гарвыканкам дзякуе заяўнікам “за актыўную грамадзянскую пазыцыю і прымае да ведама патрабаванні, выкладзеныя ў звароце” і інфармуе, што ў новым рашэнні “будзе здзейснены шэраг змяненняў... З новай рэдакцыяй нарматыўнага дакумента можна будзе азнаёміцца пасля яго прыняцця на афіцыйным сайце Брэсцкага гарацкога выканаўчага камітэта ў рубрыцы “Афіцыйныя дакументы” - “Афіцыйныя дакументы Брэсцкага гарвыканкама”, - цытуе заяўнік Уладзімір Вялічкін, на чыё імя прыйшоў адказ гарвыканкама за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама А.А. Філановіча.

“Хацелася б пабачыць, ці ўлічаныя прапановы берасцейцаў у новым рашэнні. Пакуль новай версіі рашэння на сайце гарвыканкама мы не знайшлі”, - кажа Ўладзімір Вялічкін.

Крыніца: Берасцейцы дамагаюцца паляпшэння сітуацыі з правядзеннем масавых мерапрыемстваў Дакумент