У Беларусі 26 студзеня ўступілі ў сілу змены ў Закон “Аб масавых мерапрыемствах”. Праваабаронцы сабраліся на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”, каб ацаніць змены ў Закон на прадмет адпаведнасці міжнародным стандартам у галіне свабоды мірных сходаў, паразважалі наконт доступа на права на свабоду мірных сходаў у Беларусі, і якія "падводныя камяні" могуць узнікнуць з правядзеннем масавых мерапрыемстваў.  Праваабаронца

Праваабаронцы з рэгіёнаў Алёна Маслюкова, Аляксей Толчын, Віктар Сазонаў, Сяржук Русецкі падзяліліся досведам у правядзенні масавых мерапрыемстваў у сваіх гарадах: Светлагорску, Магілёве, Гродна, Бярозе, абмяркавалі, з якімі праблема сутыкаюцца яны.

Таксама на “Тэрыторыі правоў” была прадстаўлена фотавыстава, якая адлюстравала праблематыку сталых месцаў для масавых мерапрыемстваў (стадыёнаў, паркаў на ўскрайках гарадоў і іншых не вельмі прыдатных месцаў).

Раней дзяржаўныя органы анансавалі гэтыя змены як нешта прагрэсіўнае і інавацыйнае, разбіраемся ці так гэта. 

Светлагорская праваабаронца Алена Маслюкова дзеліцца досведам

Што змянілася ў правядзенні масавых мерапрыемстваў у апошнія некалькі дзён?

Але пры гэтым асноўнай формай застаўся дазваляльны парадак правядзення масавых мерапрыемстваў. Як адзначае праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч, гэта толькі на першы погляд выглядае як пазітыўная змена. 

Праваабаронца

Згодна з пастановай, пасля атрымання дазволу (або пры адсутнасці забароны) на правядзенне акцыі арганізатар не пазней як за два дні да запланаванай даты павінен заключыць дамовы аб ахове грамадскага парадку, медычным абслугоўванні, прыбіранні тэрыторыі

Цяпер арганізатар мусіць заплаціць наступныя сумы за ахову грамадскага парадку:

Светлагорская праваабаронца Алена Маслюкова дзеліцца досведам

Што прапаноўвалі праваабаронцы?

Яшчэ да прыняцця зменаў у Закон некалькі праваабарончых арганізацый падрыхтавалі свае прапановы да праекта і накіравалі іх у Парламент. Яны звярнулі ўвагу заканадаўчага органа, што праект не адпавядае міжнародным стандартам у галіне правядзення мірных сходаў. Таму настойвалі на прыняцці новага закона, а не змену старога. Але паколькі ў Парламенце абмяркоўваліся ўнясенні зменаў і дапаўненняў у дзеючы Закон, таму праваабаронцы выказаліся і на гэты конт.

“Тут узнікае праблема з аплатай паслуг, звязаных з правядзеннем масавых мерапрыемстваў. Бо аплата за правядзенне, напрыклад, спартыўных мерапрыемстваў дапускаецца. Аднак тое, што чалавек выказвае сваё меркаванне ў выглядзе пратэста не павінны ўвогуле аблагацца нейкімі сумамі”, — падкрэслівае Зміцер Чарных, праваабаронца БХК.

Праваабаронца БХК Зміцер Чарных

“У такіх месцах, што з па заканадаўству, правядзенне масавых мерапрыемстваў часта губляе сэнс. Адсутнічае аб’ект, якому прысвечана выказванне меркавання. Не зразумела, як можна выразіць пратэст супраць прыняцця, напрыклад, рашэння Брэсцкага аблвыканкама, калі чалавек выступае не на супраць непасрэдна будынка выканкама, а дзесць далёка ў парку, дзе яго не чуе патрэбная мэтавая аўдыторыя, да якой ён звяртаецца”, — адзначае Зміцер Чарных.

Гэтыя прапановы даследваліся, вывучаліся заканадаўчым органам, але так і не былі ўлічаны пры прыняцці зменаў у заканадаўства.

Гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў

Што трэба рабіць?

Праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч адзначае напрыканцы: “Асноўныя прэтэнзіі праваабарончай супольнасці да гэтага Закону застаюцца. Ён шмат у якіх момантах не адпавядае міжнародным стандартам у галіне свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання. Яшчэ рана тут гаварыць пра лібералізацыю”.

Крыніца: Праваабаронцы абмеркавалі змены ў заканадаўства аб масавых мерапрыемстваў. Што не так? Фота