У Беларусі 26 студзеня ўступілі ў сілу змены ў Закон “Аб масавых мерапрыемствах”. Праваабаронцы сабраліся на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”, каб ацаніць змены ў Закон на прадмет адпаведнасці міжнародным стандартам у галіне свабоды мірных сходаў, паразважалі наконт доступу да права на свабоду мірных сходаў у Беларусі, і якія "падводныя камяні" могуць узнікнуць з правядзеннем масавых мерапрыемстваў.  Праваабаронцы з рэгіёнаў Алёна Маслюкова, Аляксей Колчын, Віктар Сазонаў, Сяржук Русецкі падзяліліся досведам у правядзенні масавых мерапрыемстваў у сваіх гарадах: Светлагорску, Магілёве, Гродна, Бярозе, абмяркавалі, з якімі праблема сутыкаюцца яны.

Праваабаронца
Праваабаронца "Вясны" Зміцер Салаўёў

Таксама на “Тэрыторыі правоў” была прадстаўлена фотавыстава, якая адлюстравала праблематыку сталых месцаў для масавых мерапрыемстваў (стадыёнаў, паркаў на ўскрайках гарадоў і іншых не вельмі прыдатных месцаў).

Раней дзяржаўныя органы анансавалі гэтыя змены як нешта прагрэсіўнае і інавацыйнае, разбіраемся ці так гэта. 

Светлагорская праваабаронца Алена Маслюкова дзеліцца досведам
Светлагорская праваабаронца Алена Маслюкова дзеліцца досведам

Што змянілася ў правядзенні масавых мерапрыемстваў у апошнія некалькі дзён?

Згодна з гэтым парадкам трэба не пазней 10 дзён паведаміць у выканкам пра жаданне правесці акцыю. Праўда, улады ўсё роўна могуць забараніць акцыю, калі “заяўка не адпавядае заканадаўству” або калі нехта ўжо заявіў мітынг у гэтым месцы ў той жа час.

Але пры гэтым асноўнай формай застаўся дазваляльны парадак правядзення масавых мерапрыемстваў. Як адзначае праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч, гэта толькі на першы погляд выглядае як пазітыўная змена. 

Праваабаронца
Праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч

Мінскі гарвыканкам унёс змены ў сваё рашэнне 2011 года, якое вызначала "пастаянныя месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў", яны ўступілі ў сілу 26 студзеня.Так, іх колькасць павялічылася да шасці (раней - тры). Цяпер масавыя мерапрыемствы можна праводзіць яшчэ ў трох месцах:— Пляцоўка каля ўваходу ў парк імя Грэкавай (па другі бераг Свіслачы ад заапарку і «Чыжоўка-Арэны»);— сквер Жукава (за мостам, дзе вуліца Чыгуначная праходзіць пад праспектам Жукава, за 1 км ад метро «Грушаўка» і «Міхалова»);— Тучынскі сквер (ля сажалкі на вуліцы Харкаўскай – на захад ад метро «Маладзёжная»).

Зразумела, што гэтыя лакацыя знаходзяцца далёка ад мэтавай аўдыторыі, таму аб пазітыўных зменах тут таксама гаварыць не прыходзіцца.

Магілёўскі праваабаронца Аляксей Колчын
Магілёўскі праваабаронца Аляксей Колчын

Пакуль праваабаронцы абмяркоўвалі змены, урад у гэты час апублікаваў парадак аплаты паслуг міліцыі па ахове грамадскага парадку, выдаткі на медычнае абслугоўванне і прыбіранне тэрыторыі пасля правядзення масавых акцый, зацверджаныя пастановай Савету Міністраў ад 24 студзеня 2019 году № 49.

Згодна з пастановай, пасля атрымання дазволу (або пры адсутнасці забароны) на правядзенне акцыі арганізатар не пазней як за два дні да запланаванай даты павінен заключыць дамовы аб ахове грамадскага парадку, медычным абслугоўванні, прыбіранні тэрыторыі.

Цяпер арганізатар мусіць заплаціць наступныя сумы за ахову грамадскага парадку:

Што прапаноўвалі праваабаронцы?

Яшчэ да прыняцця зменаў у Закон некалькі праваабарончых арганізацый падрыхтавалі свае прапановы да праекта і накіравалі іх у Парламент. Яны звярнулі ўвагу заканадаўчага органа, што праект не адпавядае міжнародным стандартам у галіне правядзення мірных сходаў. Таму настойвалі на прыняцці новага закона, а не змену старога. Але паколькі ў Парламенце абмяркоўваліся ўнясенні зменаў і дапаўненняў у дзеючы Закон, таму праваабаронцы выказаліся і на гэты конт.

“Тут узнікае праблема з аплатай паслуг, звязаных з правядзеннем масавых мерапрыемстваў. Бо аплата за правядзенне, напрыклад, спартыўных мерапрыемстваў дапускаецца. Аднак тое, што чалавек выказвае сваё меркаванне ў выглядзе пратэста не павінны ўвогуле аблагацца нейкімі сумамі”, — падкрэслівае Зміцер Чарных, праваабаронца БХК.

Праваабаронца БХК Зміцер Чарных
Праваабаронца БХК Зміцер Чарных

“У дазволеных уладамі месцах правядзенне масавых мерапрыемстваў часта губляе сэнс. Адсутнічае аб’ект, якому прысвечана выказванне меркавання. Не зразумела, як можна выразіць пратэст супраць прыняцця, напрыклад, рашэння Брэсцкага аблвыканкама, калі чалавек выступае не на супраць непасрэдна будынка выканкама, а дзесць далёка ў парку, дзе яго не чуе патрэбная мэтавая аўдыторыя, да якой ён звяртаецца”, — адзначае Зміцер Чарных.

Гэтыя прапановы даследваліся, вывучаліся заканадаўчым органам, але так і не былі ўлічаны пры прыняцці зменаў у заканадаўства.

Гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў
Гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў

Што трэба рабіць?

Праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч адзначае напрыканцы: “Асноўныя прэтэнзіі праваабарончай супольнасці да гэтага Закону застаюцца. Ён шмат у якіх момантах не адпавядае міжнародным стандартам у галіне свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання. Яшчэ рана тут гаварыць пра лібералізацыю”.

Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Праваабаронцы абмеркавалі змены ў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Што не так?Праваабаронцы абмеркавалі змены ў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах

Крыніца: Праваабаронцы абмеркавалі змены ў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Што не так? Фота