Аюб Ціціеў. Фота са старонкі адваката Іллі Новікава ў Фэйсбуку Як паведамляецца на сайце ПЦ "Мемарыял", 1 красавіка ўступае ў сілу прысуд, вынесены 18 сакавіка кіраўніку грозненскага прадстаўніцтва праваабарончай арганізацыі Аюбу Ціціеву.

Нагадаем, суддзя Мадзіна Зайнетдзінава прызнала праваабаронцу вінаватым па частцы 2 артыкула 228 (захоўванне наркотыкаў) КК РФ і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні. Доказы па справе былі сфабрыкаваныя, ухіл суда - абвінаваўчы з самага пачатку працэсу.

Аюб Ціціеў вырашыў не абскарджваць прысуд. У мінулую пятніцу, 29 сакавіка, адвакат Пётр Заікін сустракаўся з праваабаронцам у СІЗА Грознага і запісаў з яго слоў тлумачэнне.

Ціціеў настойвае, што ён невінаваты:

«Віну ў здзяйсненні злачынства <...> я ніколі не прызнаваў, не прызнаю [зараз] і не прызнаю [у будучыні] ні пры якіх абставінах. Пра гэта я заўсёды адкрыта, у тым ліку публічна, заяўляў і ніколі не буду займацца самаагаворам».

Ён паведаміў, што хоча і гатовы працягнуць працу, якой прысвяціў апошнія 18 гадоў свайго жыцця:

«Я маю намер вярнуцца да праваабарончай дзейнасці як мага хутчэй. Знаходзячыся ў следчым ізалятары, я бачыў людзей, якія маюць патрэбу ў прававой дапамозе, і разумею, што абавязаны як мага хутчэй вярнуцца да праваабарончай дзейнасці. Менавіта ў праваабарончай дзейнасці я бачу сэнс свайго жыцця».

Ціціеў назваў некалькі прычын, па якіх ён вырашыў не падаваць апеляцыю:

Аюб Ціціеў падзякаваў тым, хто падтрымліваў яго на працягу працэсу - родных, сяброў, калегаў, грамадскіх дзеячаў, дыпламатаў, палітыкаў і ўсіх «неабыякавых да майго лёсу жыхароў Чачэнскай Рэспублікі і іншых рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, а таксама іншых краін».

«Мемарыял» падтрымлівае рашэнне, якое прыняў Ціціеў.

Усе навіны па справе Аюба Ціціева

9 студзеня 2018 года ў Чачэнскай рэспубліцы быў затрыманы праваабаронца Аюб Ціціеў. У яго машыну падкінулі наркотыкі, самога яго арыштавалі, а ў ліпені пачалося судовае разбіральніцтва.

Крыніца: Аюб Ціціеў не будзе абскарджваць прысуд