Зміцер Лупач у судзе. Фото: Радыё Рацыя На глыбоцкага журналіста-фрылянсэра Змітра Лупача міліцыянты склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП РБ), піша "Віцебская Вясна". Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook сам журналіст. Разгляд справы аб адміністрацыйным правапарушэнні адбудзецца ў Глыбоцкім раённым судзе 11 красавіка.

25 сакавіка глыбоцкія актывісты адзначылі Дзень Волі ўскладаннем кветак да бюсту прэм’ера БНР Вацлава Ластоўскага, да мэмарыяльнай дошкі стваральніку нацыянальнага сцяга Клаўдыю Дуж-Душэўскаму, на магілу сябра Саюзу беларускіх патрыётаў Альберта Бацяноўскага. Пасля гэтага запусцілі бел-чырвона-белы сцяг на паветраных балёніках у неба.

У святкаванні бралі ўдзел 12 глыбачан. Усе дзеянні актывістаў здымалі на камеры супрацоўнікі міліцыі і КДБ, нікога не затрымлівалі. Адміністрацыйны пратакол склалі толькі на Змітра Лупача.

Суды пасля Дня Волі ў Віцебску і Глыбокім:

Крыніца: Глыбоцкага журналіста будуць судзіць за “незаконнае пікетаванне” на Дзень Волі