Андрэй Павук. Фота з сацсетак Стала вядома, што з блогера Андрэя Павука знялі абвінавачанне па распачатай 20 сакавіка крымінальнай справы па факту заведама фальшывага паведамлення аб мініраванні райвыканкама ў гп. Акцябрскі. Паводле ч.1 арт. 340 Крымінальнага кодэкса прадугледжаная крымінальная адказнасць да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Але па інфармацыі гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі сама крымінальная справа не зачыненая. Следчыя працягваюць шукаць вінаватых.

Аднак канфіксаваную ў межах крымінальнай справы тэхніку Павука не вярнулі і пакуль вяртаць не збіраюцца. Пра гэта паведамляе блогер у фэйсбуку. Андрэй Павук звяртаўся на гэты конт ва ўпраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці, але яму адказалі, што “зварот аб вяртанні камп’ютарнай тэхнікі, мабільных тэлефонаў, а таксама іншых носьбітаў інфармацыі не падлягае задавальненню”. У структуры гэта абгрунтоўваюць тым, што па гэтым аб’ектам нібы прызначаныя і праводзяцца экспертныя даследаванні, пасля правядзення якіх толькі і будзе прынятае рашэнне, ці вяртаць тэхніку гаспадарам.

pavuk_34567.jpg
Дакумент з фэйсбуку блогера

Пятрухін, Кабанаў, а цяпер Павук — улады ўзяліся за незалежных блогераў?

Праваабаронцы “Вясны” занепакоеныя сітуацыяй, якая склалася вакол блогера Андрэя Павука, якога затрымалі раніцай 20 сакавіка. Акрамя таго, ПЦ “Вясна” не могуць не непакоіць апошнія падзеі, якія адбываюцца ў розных рэгіёнах Беларусі з незалежнымі блогерамі, а менавіта ўзбуджэнне цэлай серыі крымінальных справаў у дачыненні да іх.

Крыніца: Блогера больш не вінавацяць у мініраванні, але канфіскаваную тэхніку не вяртаюць Дакумент